Кожны год Гродна імкнецца радаваць аматараў бегу высокім узроўнем спаборніцтваў, правядзеннем новых забегаў, цікавымі тэхнічнымі і арганізацыйнымі рашэннямі. 2018 год не стане выключэннем. Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Першая таймінг Кампанія прынялі рашэнне аб стварэнні новага для нашай краіны праекта «Гродзенскай бегавой лігі», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

Галоўная ўмова лігі – удзел мінімум у трох забегах серыі. У залік «Гродзенскай бегавой лігі» уваходзяць наступныя спаборніцтвы:
1. Спаборніцтвы ў гадзінным бегу “Гродзенская вясна» – 2018/03/10
2. Гарадзенская Вандроўка – 2018/05/27
3. Паўмарафон “Аўгустоўскі канал” – 2018/06/24
4. Марафон Дружбы “Гродна-Друскінінкай” – 2018/07/15
5. Гродзенская начная дзясятка – 2018/08/04
6. Grodno Run – 2018/10/06
7. Навагодні мінімарафон – 2018/12/22

У канцы года ўдзельнікі якія набралі найбольшую суму ачкоў будуць узнагароджаны грашовымі прызамі і вызваленыя ад стартавых узносаў на забегі Лігі у 2019 г.

Сачыце за навінамі і рэгіструйцеся на забегі «Гродзенскай бегавой лігі» на сайце 42195.by

Фота: Ігар Ремзік, TUT.BY